Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”
Урадавая палітыка ў першай палове XIX ст. звязана з імёнамі расійскіх імператараў Аляксандрам І і Мікалаям I. Для эпохі Аляксандра І (1801-1825 гг.) была характэрна палітыка «заходніцтва».
Разачараванне вынікамі французскай рэвалюцыі прывяло самыя шырокія колы еўрапейскай грамадскасці да ўмацавання веры ў эвалюцыйны, рэфармісцкі шлях дзяржаўнага развіцця. Але намер Аляксандра І павярнуць краіну на шлях канстытуцыйнай манархіі і вырашыць сялянскае пытанне сустрэў ва ўрадавых колах Расіі моцную апазіцыю з боку кансерватараў, праціўнікаў лібералізацыі дзяржаўнага жыцця. Заходніцкі курс паступова згубіў сваю дынаміку, а ў 20-х гадах ён змяніўся ўзмацненнем самадзяржаўных тэндэнцый. Кіраванне Мікалая І (1825-1855 гг.) – гэта вяртанне да традыцыйнага шляху развіцця Расіі. Ідэалагічным абгрунтаваннем яго стала «тэорыя афіцыяльнай народнасці», мэта якой – умацаванне асноў манархічнага праяўлення. Негледзячы на розныя падыходы ў здзяйсненні ўнутранай палітыцы, абодвух імператараў аб’ядноўвала адно – тэрміновае вырашэнне «польскага пытання».Падзелы Рэчы Паспалітай паклалі канец існаванню адной з дзяржаў Усходняй Еўропы і абумовілі ўзнікненне «польскага пытання». Яго асаблівасць – пастаяннае імкненне пераважнай большасці польскага грамадства да аднаўлення страчанай дзяржаўнасці. «Пытанне» аказвала ўплыў на ўсе сферы ўрадавай палітыкі, у тым ліку, ў заканадаўчай, саслоўнай, нацыянальна-рэлігійнай і ў галіне асветы. Формы і метады гэтай палітыкі мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі ў гэтым рэгіёне. Землi ВкЛ разглядаліся як спрадвечна рускія, таму адной з галоўных задач урад лічыў вяртанне страчаных на працягу ХVІІ-ХVІІІ стст. пазіцый праваслаў’я, ліквідацыі ўплыву Рыму на ўнутраныя справы Расіі, асабліва якiя тычылася царквы i асветы.
У пачатку XIX ст. характар урадавай палітыкі на тэрыторіі Беларусі вызначаўся імкненнямі Аляксандра I увесці канстытуцыю, а так сама яго згодай на магчымае аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы.
Гэта прыцягнула на бок імператара польскіх дзеячаў, у тым ліку А. Чартарыйскага і М. Агiнскага, садзейнічала стварэнню Каралеўства Польскага са сваёй канстытуцыяй і мясцовай адміністрацыяй (у 1815 г.). Вынікам такой палітыкі з’явілася незвычайнае ўзмацненне польскага ўплыву ў галіне культуры і мовы, умацаванне пазіцый каталіцызму. Тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі, польскай па характару свёй дзейнасці.Але раскрыццё на пачатку 20-х гадоў у Віленскім універсітэце тайных студэнцкіх гурткоў спрыяла змяненню ўрадавай палітыкі на Беларусі. 3 гэтага часу асноўным яе накірункам становіцца ўсямернае паслабленне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. З Віленскай вучэбнай акругі ў 1824 г. былі выключаны і перададзены ў Пецярбургскую вучэбную акругу дзве беларускія губерні – Віцебская і Магілёўская, а А. Чартарыйскі вызвалены ад пасады папячыцеля акругі і зменены М. Навасільцавым.
Курс гэты яшчэ больш узмацняецца ў канцы 20-х гадоў і асабліва ў сувязі з польскім нацыянальным паўстаннем 1830-1831 гг. Была створана Беларуская навучальная акруга з дакладна акрэсленымі адміністрацыйна-этнічнымі межамі беларускай тэрыторыі. Адначасова ўрад развярнуў выдавецкую дзейнасць па гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі, каб даказаць, што гэта тэрыторыя была здаўна «рускай».