<<
>>

Сацыяльная структура насельніцтва беларускіх губерняў.

Большую частку насельніцтва пяці заходніх губерняў складалі беларусы. Толькі ў Віленскай губерні пераважала літоўскае насельніцтва - 48 % ад агульнай колькасці жыхароў, а беларусы (іх было 20 %о) канцэнтраваліся пераважна ў Віленскім, Дзісенскім і Свянцянскім паветах.

На тэрыторыі беларускіх зямель таксама жылі палякі, рускія, украінцы, літоўцы, латышы, татары і яўрэі.

Сацыяльная структура насельніцтва Беларусі мела саслоўны характар. Саслоўі падзяляліся на прывілеяваныя і падатковыя. Да прывілеяваных саслоўяў належала дваранства, духавенства, купецтва і нешматлікая група ганаровых грамадзян, якая з’явілася ў 1832 г. Усе яны вызваляліся ад рэкрутчыны, цялесных пакаранняў, падушнага падатку і іншых дзяржаўных павіннасцей.

Дваранства Беларусі налічвала амаль 100 тыс. чалавек мужчынскага полу і падзялялася на радавое і асабістае. Прычым радавога (“сапраўднага”) дваранства было значна больш, чым асабістага (служылага). Гэта тлумачылася адсутнасцю ў былой Рэчы Паспалітай дараванняў “высакароднасці” за службу, як гэта практыкавалася ў Расіі паводле Табелі аб рангах. Яшчэ адной асаблівасцю Беларусі была перавага дробнамаянтковага і безмаянтковага дваранства.

Па канфесійнай прыналежнасці большая частка дваранства Беларусі была каталіцкага веравызнання - каля 87 %, праваслаўных было 6 %, мусульман - 0,9 %, пратэстантаў - 0,7 %. У нацыянальным складзе вышэйшага саслоўя беларускіх губерняў пераважалі палякі і беларусы (95 %). Рускіх і ўкраінцаў сярод дваран было не больш за 2 % ад агульнай колькасці. Каля 2 % дваран былі татарамі, менш за 1 % мелі нямецкае і французскае паходжанне.

Духавенства з’яўлялася другім прывілеяваным саслоўем. Сярод яго пераважную большасць складала хрысціянскае духавенства. Яно падзялялася на праваслаўнае, уніяцкае (да 1839 г.), рымска-каталіцкае і пратэстанцкае. Праваслаўнае і уніяцкае духавенства складалася з дзвюх катэгорый: чорнага (манаства) і белага (прыходскага).

Акрамя хрысціянскага існавала іудзейскае

1 мусульманскае духавенства.

Да ганаровых грамадзян адносіліся купцы першай гільдыі, вучоныя, мастакі, дзеці асабістых дваран і дзеці духавенства, якія мелі адукацыйны цэнз.

На працягу першай паловы ХІХ ст. у Беларусі больш як у два разы павялічылася купецкае саслоўе, якое складалася з трох гільдый (у залежнасці ад сумы аб’яўленага капіталу). Пераважная большасць беларускага купецтва належала да 3-й (ніжэйшай) гільдыі. Агульная колькасць усіх трох гільдый у 1861 г. складала каля 7 тыс. чалавек. Купецтва вызвалялася ад падушнага падатку і цялесных пакаранняў, а купцы 1 - 2-й гільдый - і ад рэкруцкай павіннасці. Саслоўны статус купца цалкам залежаў ад яго маёмаснага стану: у выпадку банкруцтва купец “выпадаў” са свайго саслоўя.

Асноўную масу падатковага саслоўя і ўсяго насельніцтва Беларусі (53,5 %) складалі прыгонныя сяляне, якія падзяляліся на дзве асноўныя групы - памешчыцкія і дзяржаўныя.

Пераважную большасць прыгонных складалі памешчыцкія сяляне -

2 369 050 мужчын і жанчын. Памешчыцкія сяляне падзяляліся на паселеных і дваровых. Паселеныя сяляне атрымлівалі ў карыстанне зямельны надзел, які юрыдычна належаў памешчыку, і займаліся сельскай гаспадаркай. Дваровыя былі пазбаўлены сродкаў вытворчасці, жылі пры двары памешчыка і абслугоўвалі яго сядзібу.

Значную частку памешчыцкіх сялян Беларусі складалі агароднікі. Яны не мелі ворнай зямлі, а толькі сядзібу з агародам. Да прыгонных сялян адносіліся таксама бабылі або кутнікі - беззямельныя і бяздомныя сяляне, якія здымалі куток у цяглых сялян і наймаліся да іх батракамі.

Дзяржаўныя сяляне Беларусі ўтварыліся з розных катэгорый сельскага насельніцтва былой Рэчы Паспалітай, жылі на казённых землях і плацілі падаткі ў дзяржаўную казну. Блізкімі па свайму становішчу да дзяржаўных сялян былі ссшнцырныя баяры” (збяднелая шляхта), велікарускія стараверы, вольныя людзі і інттт.

Памешчыцкія сяляне знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад сваіх уладальнікаў.

Памешчыкі адвольна прызначалі віды і памеры павіннасцей, мелі права без чаргі здаваць у рэкруты непажаданага ім селяніна, маглі адабраць у прыгонных усю іх маёмасць, цялесна пакараць. Сяляне Беларусі выконвалі розныя павіннасці, якія падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Да галоўных адносіліся паншчына, аброк і згоны (гвалты). Дадатковымі павіннасцямі былі: шарваркі (будаўнічыя работы), вартаўніцтва (начны каравул) і фурманачная (падводная) павіннасць (прадастаўленне фурманкі для перавозак). Усё гэта сяляне выконвалі за права карыстацца зямлёй памешчыка, лавіць рыбу, займацца ляснымі промысламі, здабываннем вапны і г. д. Па патрабаванні памешчыка сяляне прыносілі “даніну” ягадамі, грыбамі, мёдам, палатном і інттт.

Развіццё памешчыцкага прадпрымальніцтва выклікала павелічэнне агульнага аб’ёму павіннасцей сялян, а іх эксплуатацыя прыняла яшчэ больш цяжкія формы. Акрамя палявых работ на панскай ворыўнай зямлі, прыгонных вымушалі яшчэ працаваць на вотчынных мануфактурах. Сяляне нават не ведалі сумы сваіх заробкаў, бо разлікаў з імі, як правіла, не праводзілі.

Дзяржаўныя сяляне належалі казне і афіцыяльна называліся “свабоднымі сялянскімі абывацелямі”. Аднак калі дзяржаўныя сяляне ўнутраных расійскіх губерняў ужо знаходзіліся на “чыншавым становішчы” (за карыстанне зямлёй плацілі грошы ў дзяржаўную казну), беларускія дзяржаўныя сяляне заставаліся на “гаспадарчым становішчы”. Яно характарызавалася тым, што большая частка казённых маёнткаў у губернях Беларусі здавалася ў арэнду (часцей на кароткі тэрмін) мясцовым памешчыкам ці буйным чыноўнікам. Як правіла, дзяржаўныя сяляне таксама адбывалі паншчыну. Як вынік, вельмі часта дзяржаўныя сяляне эксплуатаваліся часовымі арандатарамі больт жорстка, чым памешчыцкія.

Яшчэ адным падатковым саслоўем былі мяшчане. Гэта - асабіста свабоднае насельніцтва гарадоў (у канцы XVIII ст. яны складалі 80 % насельніцтва беларускіх гарадоў), якое павінна было плаціць падушны падатак, адбываць рэкрутчыну і іншыя грашовыя і натуральныя павіннасці.

Аднак прадстаўнікі мяшчанскага саслоўя жылі не толькі ў гарадах. Заможныя сяляне, што сталі вольнымі і перайшлі ў саслоўе мяшчан, звычайна “прыпісваліся” да таго ці іншага горада, але жылі ў сваёй вёсцы, дзе ў іх была наладжана прадпрымальніцкая справа. Насельніцтва гарадоў і мястэчак Беларусі было шматэтнічным і шматканфесійным. Напрыклад, у канцы XVIII - пачатку ХІХ ст. у гарадах Мінскай губерні іудзеі складалі 50,5 %, праваслаўныя - 38,4 %, уніяты - 5,4 %, католікі - 4,8 %.

У першай палове ХІХ ст. у Беларусі аформілася асобая непадатковая, але і не прывілеяваная група насельніцтва - разначынцы (выхадцы з розных чыноў і званняў”). Яны ўяўлялі сабой свабодную, служылую катэгорыю насельніцтва, даволі аднастайную па сваім становішчы ў грамадстве. У гэтую катэгорыю ўваходзілі адукаваныя інтэлігенты, выхадцы з сялянства, мяшчанства, купецтва, духавенства, збяднелага дваранства. Як правіла, разначынцы - гэта ніжэйшыя чыноўнікі, настаўнікі гімназій, работнікі навукі, літаратуры і мастацтва Агульны іх лік і ўдзельная вага сярод насельніцтва Беларусі не вызначаны.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме Сацыяльная структура насельніцтва беларускіх губерняў.:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -