<<
>>

Сацыяльна-палітычнае становішча беларускіх губерняў у канцы XVIII ст.

Расійскі ўрад дзяля ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях адразу ажыццявіў шэраг мер. Насельніцтва на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб уключэнні беларускіх зямель ў склад Расіі прыводзілася да прысягі.

Сялян, як прыгонных, запісалі за новай дзяржавай іх паны з паручыцельствам духавенства. Асобам, якія не жадалі прысягаць новай уладзе, было прапанавана ў 3-месячны тэрмін прадаць сваю нерухомасць і выехаць за мяжу. Па заканчэнні гэтага тэрміну маёмасць асоб, якія не прынялі прысягі, падлягала перадачы ў дзяржаўную казну. Большасць магнатаў і шляхты прысягнула новай уладзе.

У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся адрозненні.

У Расійскай імперыі з яе абсалютнай уладай манарха дваране, нягледзячы на моцную залежнасць ад цэнтральнай улады, імкнуліся прыстасавацца да новых умоў гаспадарання. Рускія памешчыкі раней, чым памешчыкі Рэчы Паспалітай, пачалі пераводзіць сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты - грашовы чынш. Разам з тым дваранская зямельная ўласнасць у Рэчы Паспалітай раней, чым у Расіі, згубіла свой умоўны характар. Яшчэ ў пачатку XVIII ст. “паспалітае рушэнне”, служба ў якім лічылася неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, ужо не склікалася. У Расіі толькі маніфест Пятра III ад 1762 г. вызваліў дваранства ад нясення дзяржаўнай службы.

кнавалі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства. Расія не ведала землеўладання дробнай шляхты. У Рэчы Паспалітай дробная шляхта па свайму прававому становішчу амаль не адрознівалася ад магнатаў. З эпохі залатых вольнасцей шляхецтва яна не прывыкла да бясспрэчнага паслухмянства цэнтральнай уладзе. Улада караля ў Рэчы Паспалітай была вельмі слабай. Ён быў пазбаўлены заканадаўчых паўнамоцтваў і з яўляўся толькі вярхоўнай выканаўчай уладай. Дзейнасць вышэйшага заканадаўчага органа ў краіне - Сейма - была паралізавана.

Таму палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі спачатку вызначалася асцярожнасцю.

Урачыстыя абяцанні расійскага ўрада не кранаць набытых беларускай шляхтай правоў і існуючых грамадскіх адносін абумовілі спакойны пераход новападданых у новую дзяржаўную залежнасць. Тым, хто прыняў прысягу, даваліся правы расійскага дваранства (пры захаванні многіх ранейшых правоў), маёнткі з сялянамі. Ухіліліся ад прысягі толькі некаторы буйныя магнаты: два Радзівілы (ваявода віленскі і староста рэчыцкі); тры Агінскя (вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода трокскі); Сапега (ваявода полацкі і гетман польскі і літоўскі); Салагуб (ваявода віцебскі); Пацей (вялікі стражнік літоўскі); Чартарыйскі (ваявода рускі). Але расійскі ўрад ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта страціла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.

Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. дазвалялася выбіраць дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. былі праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы. Асноўная частка беларускай шляхты задаволілася сваім новым становішчам.

У 1785 г. на далучаныя гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у “Даравальнай грамаце гарадам”. У гарадах адмянялася панаванне свецкіх ці духоўных феадалаў, скасоўвалася магдэбургскае права. Шматлікія прыватныя гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў Думе - прадстаўнічым органе з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый, як гэта было ў Расіі.

На беларускае насельніцтва была распаўсюджана расійская падатковая сістэма. Ліквідаваліся розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва. Замест іх уводзіліся падушны падатак і земскі збор. Але, прыняўшы пад увагу цяжкі стан беларускага насельніцтва, выяўлены ў час перапісу (пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў яго ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На працягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры.

Расійскі ўрад імкнуўся паказаць, што не мае намеру замахвацца на прававыя нормы, якія здаўна існавалі на далучаных землях. Асноўным заканадаўчым кодэксам тут заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага. Але мясцовая адміністрацыя ўсталёўвалася на расійскі ўзор і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

Такім чынам, у першы час пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі яе ўрад імкнуўся не ўжываць жорсткія меры да мясцовага насельніцтва, каб прыглушыць апазіцыйныя настроі. Але значная частка апалячанай шляхты і каталіцкага духавенства, якія страцілі сваё прывілеяванае становішча, засталіся незадаволенымі. Гэта прымусіла расійскі ўрад устаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме Сацыяльна-палітычнае становішча беларускіх губерняў у канцы XVIII ст.:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -