<<
>>

“Польскае пытанне” ва ўрадавай палітыцы Расіі.

Падзелы Рэчы Паспалітай абумовілі ўзнікненне “польскага пытання”, сутнасць якога заключалася ў пастаянным імкненні пераважнай большасці польскага грамадства да аднаўлення страчанай дзяржаўнасці.

У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі “польскае пытанне” было амаль што самым вострым і аказвала ўплыў на ўсе сферы ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.

У пачатку ХІХ ст. па ініцыятыве Аляксандра І пачала абмяркоўвацца магчымасць аднаўлення дзяржаўнасці Польшчы. Гэта дапамагло прыцягнуць да супрацоўніцтва з імперскімі ўладамі польскіх дзеячаў, у тым ліку А. Чартарыйскага і М. Агінскага. У 1815 г. Каралеўству Польскаму, створанаму паводле пастановы Венскага кангрэсу, была падаравана Канстытуцыя, у адпаведнасць з якой у Польшчы стваралася мясцовая адміністрацыя.

Канстытуцыйныя імкненні Аляксандра І (ёсць звесткі, што ён нават планаваў перадаць у склад будучай Польшчы заходнія губерні Беларусі) выклікалі ў польскім грамадстве хвалю паланафільскіх настрояў і падагравалі надзею на хуткае аднаўленне дзяржаўнай самастойнасці. Узмацненню польскага ўплыву ў галіне культуры і мовы, умацаванню пазіцый каталіцызму ў беларускіх губернях спрыяла і тое, што ўся тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі, польскай па характару сваёй дзейнасці.

Аднак выкрыццё ў пачатку 1820-х гадоў у Віленскім універсітэце тайных студэнцкіх гурткоў польскай моладзі выклікала змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі. З гэтага часу асноўным яе кірункам стала паслабленне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Менавіта гэтай мэце адпавядала перадача ў 1824 г. з Віленскай навучальнай акругі ў Пецярбургскую дзвюх беларускіх губерняў - Віцебскай і Магілёўскай, а таксама замена А. Чартарыйскага М. Навасільцавым на пасадзе папячыцеля Віленскай навучальнай акругі.

Курс на аслабленне польскага ўплыву на беларускіх землях яшчэ больш узмацніўся ў канцы 20-х гадоў і асабліва ў сувязі з польскім нацыянальным паўстаннем 1830 -1831 гг.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме “Польскае пытанне” ва ўрадавай палітыцы Расіі.:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -