<<
>>

Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі

Для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў створаны міжнародны ваенны трыбунал. Ён дзейнічаў з 20 лістапада 1945 г. да 1 кастрычніка 1946 г. у Нюрнбергу. Трыбунал быў створаны Лонданскім пагадненнем паміж СССР, ЗША, Англіяй і Францыяй ад 8 жніўня 1945 г., да якога далучылася яшчэ 19 краін свету.

Трыбунал устанавіў змест злачынстваў гітлераўцаў супраць чалавецтва і прыгаварыў кіраўнікоў трэцяга Рэйху і генералаў вермахту – усяго 24 асобы. Падсудныя: Герынг, Рыббентроп, Кейтэль, Розенберг, Франк, Фрык, Кальтенбруннэр, Штрэйхер, Йодль, Заўкель, Зэйс-Інкварт і Борман, Гесс, Функ і Рэдэр, Шырах, Шпеер, Нейрат і інш. мелі адвакатаў на свой выбар, усе правы падсудных былі захаваныя. Усяго адбылося 403 паседжанні, якія шырока асвячаліся 249 карэспандэнтамі з розных краін свету. Былі заслуханы сведкі і разгледжаны больш за 5 тыс. дакументальных пацверджанняў злачынстваў нацыстаў.

З Беларусі такія дакументы прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Але галоўнае – віна даказвалася на падставе дакументаў, складзеных самімі абвінавачанымі.

Ваенны трыбунал прызнаў злачыннымі такія арганізацыі, як СС, СД, гестапа, нацыянал-сацыялістычную партыю. Трыбунал паказаў небяспеку адраджэння фашызму і нацызму ў любой форме і даказаў неправамоцнасць версіі аб «прэвентыўным» характару вайны фашысцкай Германіі супраць СССР. Нюрнбергскі трыбунал распачаў практыку міжнароднага правасуддзя, упершыню ў гісторыі развязванне вайны было прызнана цяжэйшым міжнародным злачынствам.

У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі і асобамі, якія супрацоўнічалі з акупантамі, ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і іншых гарадах, на якіх яны былі асуджаны і панеслі пакаранне за здзейсненыя злачынствы на тэрыторыі нашай рэспублікі. Даказальную базы для гэтых працэсаў так сама прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Створана яна была паводле Указа Прэзідыўма ВС СССР ад 2 лістапада 1942 г. з ліку дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў навукі і культуры. У рэспубліках ствараліся рэспубліканскія камісіі садзейнічання НДзК. Беларускую рэспубліканскую камісію, створаную ў пачатку 1944 г. узначальваў Першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У абласцях дзейнічалі абласныя камісіі. Імі былі сабраныя бясспрэчныя доказы па справах нямецкіх ваенных злачынцаў.

<< | >>
Источник: Вялікая Айчынная вайна. 2016

Еще по теме Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -