<<
>>

Лекцыя 11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі

Асноўныя паняцці:

народная (сялянская) культура; старабеларуская пісьмова-культурная традыцыя; свецкасць культуры; дыферэнцыяцыя культуры; паланізацыя; русіфікацыя; Віленская навучальная акруга; каталіцкая манастырская адукацыя; беларусазнаўства; музей старажытнасцяў; «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» А.Кіркора; рамантызм; рэалізм; класіцызм; неаготыка; “мураўёўка”; жанры жывапісу; Віленская школа жывапісу; Полацкая езуіцкая акадэмія; касцёльная скульптура; рэформа адукацыі 1864 г.; газета “Мінскі лісток”; даследчыкі фальклору; “лацінка”; канфесіянізмы; “мяжа аседласці”; “заходнерусізм”.

Асноўнымі крыніцамі адраджэння беларускай культуры ў XIX стагоддзі сталі народная (сялянская) культура і старабеларуская пісьмова-культурная традыцыя. Перадумовамі адраджэння беларускай культуры сталі нацыянальна-вызваленчы рух у Еўропе, уплыў рускай і польскай дэмакратычнай культур на беларускае адукаванае насельніцтва (галоўным чынам праз адукацыю і літаратуру). На першым этапе нацыянальна-адраджэнскага руху, які ахопліваў пешую палову XIX стагоддзя, адбывалася станаўленне новай беларускай літаратуры (П.Багрым, Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.), нацыянальнага тэатра (В.Дунін-Марцінкевіч), пачалося даследванне народнага побыту і творчасці. Другі этап (пасля паўстання 1863 года) характаразаваўся далейшым развіццём нацыянальнай самасвядомасці. Усведамленнем гістарычнай спадчыны Беларусі, адмовай ад рамантычных мар на аднаўленне Рэчы Паспалітай. Галоўны накірунак у гэты час – развіццё ўласнай культуры і дзяржаўнасці. Беларуская культура размяжоўваецца з пануючымі ў краі расійскай і польскай культурамі.

<< | >>
Источник: Шымуковiч С.Ф.. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь,2005. – 247 с.. 2005

Еще по теме Лекцыя 11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -