<<
>>

Лекцыя 2. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.г. да н.э.)

Асноўныя паняцці:

археалагічная гістарычная перыядызацыя; першабытная эпоха; агульнагістарычная перыядызацыя; палеаліт; неандэртальцы; праабшчына; групавы шлюб; прысвайваючая гаспадарка; ледавік; краманьёнцы; стаянка; Бердыж; скрэблы; праколкі; рубілы; “адшчэпа”; мусцьерская культура; лоўчая абшчына; родавая абшчына; мацярынскі род; экзагамія; эндагамія; татэмізм; анімізм; фетышызм; чурынга; магія; айкумена; мікраліты; археалагічныя культуры; ляпны посуд; ткацтва; матычнае земляробства; Краснасельскія шахты; “неалітычная рэвалюцыя”; энеаліт; бранзалеты; фібулы; струменчатая рэтуш; ляднае земляробства; індаеўрапейцы; бацькоўская родавая абшчына; аўтахтоннае насельніцтва; балты; сырадутны метад плаўкі; гарадзішчы; селішчы; “вялікае перасяленне народаў”; славяне; ворнае земляробства; суседская сельская абшчына; дрыгавічы; радзімічы; крывічы; канцэпцыі паходжання беларусаў.

Гісторыя любой краіны пачынаецца са з’яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам. Археалагічная гістарычная перыядызацыя першабытнай эпохі падзяляецца на некалькі вялікіх перыядаў – у адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі. Першабытная эпоха наогул мае характарыстыкі, агульныя для ўсіх перыядаў, гэта:

· нізкі ўзровень развіцця вытворчых адносін і павольнае іх удасканаленне;

· нізкія тэмпы развіцця грамадства;

· калектыўны характар прысваення прыродных рэсурсаў і вынікаў вытворчасці;

· сацыяльная роўнасць людзей, ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт;

· адсутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, класаў і дзяржавы.

Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі:

· КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:

Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры:

- Ранні – (на Беларусі не было);

- Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;

- Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры;

Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры;

Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры;

· БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;

· ЖАЛЕЗНЫ ВЕК – пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры- VI стагоддзе нашай эры.

Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы.

Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды супадаюць з перыядамі археалагічнай перыядызацыі.

Агульнагістарычная перыядызацыя Археалагічная перыядызацыя
Станаўленне першабытнага чалавечага грамадства. Існаванне першабытнага чалавечага статка. З’яўленне першай формы кааперацыі людзей – лоўчай абшчыны Каменны век, ранні і сярэдні палеаліт
Мацярынская раннеродавая абшчына Каменны век, верхні ці позні палеаліт
Пачатак распаду першабытнаабшчыннага ладу, пераход да сацыяльнай няроўнасці. Станаўленне патрыярхальнай (бацькоўскай) родавай абшчыны Бронзавы век
На змену патрыярхальнай ці бацькоўскай абшчыне прыходзіць сельская (суседская) родавая абшчына Жалезны век
<< | >>
Источник: Шымуковiч С.Ф.. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка I. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь,2005. – 235 с.. 2005

Еще по теме Лекцыя 2. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.г. да н.э.):

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -