<<
>>

Абвяшчэннедзяржаўнага суверэнітэту Беларускай CCP

У канцы 80-х гг. адзначаецца ажыўленне і хуткае нарастание руху народаў за выхад з CCCP і набыццё рэспублікамі сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практыч- най рэалізацыі гэтых мэт прыступілі рэспублікі Прыбалтыкі.

У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы першым з рэс- публік CCCP абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага

суверэнітэту Літвы, якога яна бьша пазбаўлена ў 1940 г. у сувязі з далучэннем да CCCP. Аб сваім суверэнітэце аб- вясцілі таксама Латвія і Эстонія. Ha Беларусі рух за нацыя- нальнае адраджэнне і незалежнасць ад Цэнтра таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў перш за ўсё карэннае пе- раўтварэнне Саюза CCP у сапраўды дэмакратычную права- вую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай CCP прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэс- публікамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўва- ходжанне ў абноўлены Саюз.

У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастано- ву "Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора", у якой прадуг- леджвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне Беларускай CCP у склад Саюза CCP з улікам пераўтварэння яго ў сап- раўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу Беларускай CCP у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон "Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Беларускай CCP", артыкул 1 якога абвяш- чаў, што ўся ўлада ў Беларускай CCP належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяр- жаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай CCP.

20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб мяс- цовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай CCP", якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікі і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбыўнымі. Гэтаму пераш-

каджалі дзве сілы, якія займалі супрацьлеглыя пазіцыі. 3 ад- наго боку, радыкальна-патрыятычныя нацыянальныя рухі ў рэсггубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Саюза; з другога - кіруючая партыйна- дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы толькі з падмаляваным фасадам. 3 адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі на захаванне каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне ў грамадстве. Гэта і было тое галоўнае, што аб'ядноўвала інтарэсы правячых колаў у Цэнтры і ў рэсггубліках.

3 мэтай не дапусціць набыцця рэспублікамі незалежнасці, спыніць радыкальныя рэформы ў эканоміцы і грамадстве група вышэйшых дзяржаўных і партыйных дзеячаў CCCP, якія аказаліся на чале дзяржавы, арганізавалі жнівеньскі зага- вор. Узнікла рэальная пагроза прыпынення працэсу дэмакра- тызацыі і вяртання да аднапартыйнай сістэмы і камандна- адміністрацыйных метадаў кіравання. Падаўленне загавора адчыніла шлях да хуткага набыцця рэспублікамі поўнай незалежнасці. Менавіта спроба дзяржаўнага перавароту ў Ma- скве выклікала неабходнасць увядзення ў жыццё Закона ад 25 жніўня 1991 г. "Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай CCP аб дзяр- жаўным суверэнітэце БССР".

Для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву асаблівае значэнне мела абарона эканамічнага суверэнітэту Беларусі. Гэта пы- танне бьшо вырашана 26 жніўня 1991 r., калі сесія Вяр-

хоўнага Савета Беларусі прыняла Закон "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР".

Усе прад- прыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкаван- ня, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Гэтым самым прамое ўмя- шанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублікі спынялася.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі пераўтвораны ў рэспубліканскія. Перш за ўсё гэта тычылася Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяс- пекі. Утвараюцца Міністэрства абароны, Дзяржаўны мытны

камітэт, Галоўнае ўпраўленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і інш. Быў прыняты шэраг за- конаў, якія сталі прававой базай функцыяніравання асабістых узброеных сіл рэспублікі, рэгламентавалі ваенную дактрыну, якая зыходзіць з неабходнасці станаўлення бяз'ядзернай ней- тральнай дзяржавы ("Аб усеагульным воінскім абавязку і ва- еннай службе", "Аб абароне", "Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь", "Аб статусе ваеннаслужачага" і інш.).

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай CCP, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах - "Беларусь". Новым сцягам Рэспублікі Беларусь з'явілася палотнішча з бела-чырвона-белай палосамі, а дзяржаўным гербам - герб "Пагоня". 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь".

Першараднае значэнне ў культурна-нацыянальным ад- раджэнні сучаснай Беларусі мае вяртанне народу яго роднай мовы. Важным крокам на гэтым шляху з'явілася прыняцце Вярхоўным Саветам Закона аб мовах, які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца белару- ская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйных сродкаў зносін паміж людзьмі. Разам з тым Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстан- ня рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая норма была замацавана ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з вынікамі праведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндума рускай мове нададзе- ны роўны статус з беларускай, а герб "Пагоня" і бела- чырвона-белы сцяг заменены цяперашнімі гербам Рэспублікі Беларусь і сцягам чырвона-зялёнага колеру з беларускім на- цыянальным арнаментам на белым полі.

Заключным акордам у набыцці Рэспублікай Беларусь, як і іншымі рэспублікамі бьшога Саюза, дзяржаўнага суве- рэнітэту з'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Ук- раіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што CCCP як суб'єкт міжна-

роднага права і палітычная рэальнасць спыніў свае існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і прапанавалі ўступіць у Садружнасць і іншым краінам былога CCCP.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 r., а 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавеж- скага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раўнапраўнай аснове ўтварылася Садружнасць 11 незалежных дзяржаў.

Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных орга- наў СНД была вызначана сталіца Беларусі Мінск. Усе незалежныя дзяржавы знаходзяцца ў пошуку найбольш прымаль- ных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Так, распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД, дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, развіваюцца шматбаковыя адносіны паміждзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Рэспубліка Беларусь прызнана больш чым 120 дзяржавамі свету. Яна паўнапраўны ўдзельнік нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў. У сваёй знеш- непалітычнай дзейнасці Беларусь прытрымліваецца нейтралітету і бяз'ядзернасці, праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння краін СНД, хутчэйшае фар- міраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для яго паступовай інтэграцыі з Еўрапейскім супольніцтвам і утварэнне агульнага рынку Еўропы, удзяляе увагу развіццю двухбаковых эканамічных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі.

ЕГаралельна з афармленнем і ўмацаваннем канстытуцый- ных асноў дзяржавы адбываўся пераход да сістемы гаспада- рання, заснаванай на дзяржаўнай і прыватнай уласнасці, сва- бодзе прадпрымальніцкай дзейнасці, роўнасці правоў удзель- нікаў рынкавых адносін. Еэты пераход патрабаваў удаскана-

лення прававога рэгулявання перш за ўсе маемасных i звя- занных з імі асабістых немаёмасных адносін.

Шэраг указаў і дэкрэтаў, якія прызначаны рэгуляваць гра- мадзянскія праваадносіны, выдаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

28 кастрычніка 1998 г. Палатай прадстаўнікоў Нацыянальна- га сходу Рэспублікі Беларусь быў прыняты новы Грамадзян- скі кодэкс (ГК) Рэспублікі Беларусь, які ўступіў ў сілу з 1 ліпеня 1999r. 3 гэтага часу ў сілу ўступіў і Грамадзянска- працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. ГК Рэспублікі Беларусь прымаўся з улікам вопыту распрацоўкі аналагічнага кодэкса ў Расійскай Федэрацыі і норм мадэльнага ГК СНД. У сілу гэтых абставін ГК Беларусі ў цэлым адпавядае сістоме сваіх аналагаў у Pacii і СНД.

Акрямя таго, новы ГК Беларусі адлюстраваў у агульных рысахтэндэнцыі развіцця грамадзянскага права ў свеце. Гэта дазваляе суб'єктам гаспадарчай дзейнасці, якія ўдзель- нічаюць у знешнеэканамічных адносінах, лепш арыентавацца на рынках бліжняга і далекага замежжа. 3 другога боку, наша грамадзянскае заканадаўства становіцца ўсе больш зразу- мелым для замежных прадпрымальнікаў і інвестараў, што павінна садзейнічаць іх актыўнасці на беларускіх рынках.

Адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася падрыхтоўка праекта новага Крымінальнага кодэкса (KK) Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 1993r. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў праект у першым чытанні. Пасля гэтага большасць змяненняў і дапаўненняў у дзеючы KK за- пазычваліся з праекта, таму што ён у цэлым адпавядаў абра- наму накірунку развіцця крымінальнага заканадаўства.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя змены ў краіне знаходзілі адлюстраванне і ў змесце крымінальнага закана- даўства. 15 чэрвеня 1993г.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» у KK былі ўключаны нормы аб крымінальнай адказнасці за грамадска небяспечныя дзеянні ў сферы прадпрымальніцтва: незаконны выпуск (эмісія) каш-

тоўных папер (арт. 84 ), ілжэпрадпрымальніцтва (арт. 150 ),

2

выманьванне крэдыту альбо датацый (арт. 150 ) і інш. Такім

чынам, крымінальнае заканадаўства пачало адапціравацца да рынкавых адносін у грамадстве, якія паступова пашыраліся і ўмацоўваліся.

Найбольш маштабныя змены ў змесце і структуры KK Бе- ларусі адбыліся пасля прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 1994r. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і некаторыя іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» .

Згодна з прынятым законам галоўнай задачай кры- мінальнага заканадаўства вызначана абарона жыцця і здароўя чалавека, яго правоў і свабод.

Адбыліся змены ў сістэме пакаранняў: заканадаўца ад- мовіўся ад ссылкі і высылкі, павялічыў магчымасць ужыван- ня штрафу, адмяніў пакаранне смерцю для жанчын. У KK была зменена назва раздзела 7: замест «Злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці» - «Злачынствы супраць улас- насці». Адпаведна была дадзена новая рэдакцыя артыкулаў гэтага раздзела. Тым самым Крымінальны кодэкс быў узгод- нены з арт. 13 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантує роўную абарону і роўныя ўмовы для развіцця ўсіх форм уласнасці.

Іншы загаловак атрымаў раздзел 11: замест «Гаспадарчыя злачынствы» - «Злачынствы ў сферы прадпрымальніцтва і іншай гаспадарчай дзейнасці».

Другі змест атрымалі шмат якія артыкулы Асаблівай 2

часткі KK .

Такім чынам, у 90-я годы мінулага стагоддзя ў кры- мінальным заканадаўстве Беларусі адбываліся змены, на- кіраваныя на пераадоленне ідэалагічнай прадузятасці і кан- серватыўных падыходаў да крымінальнай палітыкі.

Працэс рэфармавання крымінальнага заканадаўства быў завершаны прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыяналь- нага сходу Рэспублікі Беларусь 2 чэрвеня 1999r. новага Кры-

Гл.: Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 1994. № 12.

Арт. 176.

2

Крымінальнае права Беларусі: Закон, злачынства, адказнасць. Мн., 1997. С. 275.

мінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2001r.

3 1 студзеня 2001r. у сілу ўступіў і Крьшінальна-

працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Акрамя названых, прыняты Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999r.), Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999r.), Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі (1999r.), Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999r.), Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (2000г.) і інш. Усяго прынята 20 кодэксаў.

«Правядзенне такой важнай работы, - адзначае прафесар A.M. Абрамовіч, - гаворыць аб тым, што ў дзяржаве заклад- зены моцны прававы фундамент для яе далейшага развіцця. Hi ў адной з дзяржаў СНД за такі кароткі тэрмін не прымала- ся такая колькасць кодэксаў» .

Значнага развіцця дасягнула заканадаўства, якое вызначае статус вышэйшых дзяржаўных органаў. Дэталёва распраца- вана заканадаўства аб выбарах і правядзенні рэферэндумаў. У стадыі распрацоўкі знаходзіцца заканадаўства аб дзяр- жаўнай службе і інш.

15.3.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Абвяшчэннедзяржаўнага суверэнітэту Беларускай CCP:

- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -